КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ НА 2021 ГОД
955 |
гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі |
920 |
гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства |
920 |
гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча |
920 |
гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая |
905 |
гадоў назад (1116) у летапісных крыніцах упершыню згадваецца Слуцк (Случеск) |
885 |
гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад) |
885 |
гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут) |
865 |
гадоў назад (1156) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Мсціслаў |
860 |
гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Ефрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам |
745 |
гадоў назад (1276) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Камянец |
635 |
гадоў назад (1386) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) і Друя |
635 |
гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём |
610 |
гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна |
580 |
гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
575 |
гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага |
535 |
гадоў назад (1486) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца Масты |
525 |
гадоў назад (1496) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права (поўнае) |
510 |
гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
490 |
гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
480 |
гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы |
480 |
гадоў назад нарадзіўся Бернардоні Джаванні (1541–1605), італьянскі архітэктар, удзельнік будаўніцтва Нясвіжскага замка і комплекса Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума |
460 |
гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнае) |
455 |
гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага |
455 |
гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. Брэст-Літоўскае ваяводства) |
455 |
гадоў назад (1566) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Маларыта |
450 |
гадоў назад (1571) Пераброддзе атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права (цяпер вёска ў Міёрскім раёне) |
445 |
гадоў назад нарадзіўся Марахоўскі Ілья (свецкае імя Ірахім Стафанавіч; каля 1576–1631), беларускі пісьменнік-палеміст, палітычны, царкоўны дзеяч, уладзіміра-брэсцкі ўніяцкі мітрапаліт |
440 |
гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.) |
440 |
гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
435 |
гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
425 |
гадоў з часу выдання (1596) у Вільні “Граматыкі славянскай...” Л.Зізанія |
410 |
гадоў з часу заснавання (1611) у Мінску Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра |
390 |
гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце |
385 |
гадоў назад (1636) Мсціслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
380 |
гадоў назад (1641) Чэрыкаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
365 |
гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст |
315 |
гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара |
285 |
гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.) |
275 |
гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. |
270 |
гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1760 г.) |
270 |
гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў |
265 |
гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760 г.) |
250 |
гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (існаваў да 1791 г.) |
235 |
гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), урач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі |
235 |
гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій Паўлавіч (1786 – 1855), паэт, драматург, аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат” |
200 |
гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст |
175 |
гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов, относящихся к истории Западной России, собранных и издаваемых Археографической комиссией” (“Акты Западной России”), пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы |
160 |
гадоў з часу адкрыцця (1861) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”) |
150 |
гадоў з пачатку выдання (1871) “Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске…” – найбуйнейшага серыйнага выдання па гісторыі ўсходняй Беларусі XVI – XVIII стст. |
150 |
гадоў з часу заснавання (1871) у Мінску чыгуначных майстэрань (з 1927 г. завод “Полымя рэвалюцыі”, з 1931 г. вагонарамонтны завод, з 1932 г. імя А.Ф.Мяснікова, з 1965 г. у складзе Галоўнага ўпраўлення па рамонту рухомага саставу і вытворчасці запасных частак Міністэрства шляхоў зносін СССР, з 27 кастрычніка 2000 г. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі вагонарамонтны завод імя А.Ф.Мяснікова” Беларускай чыгункі, с 28 снежня 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі вагонарамонтны завод”) |
120 |
гадоў назад (1901) у Лідзе заснаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод (з 1954 г. Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідсельмаш”, з 14 снежня 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”) |
120 |
гадоў з часу заснавання (1901) у Барысаве запалкавай фабрыкі “Бярэзіна” (на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Барысаўдрэў”, з 11 снежня 1998 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў”) |
115 |
гадоў з часу заснавання (1906) у Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914 г.) |
110 |
гадоў з пачатку выдання “Полоцко-Витебской старины” (1911), выдання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі па гісторыі Полацка-Віцебскага краю (выйшла тры тамы выдання) |
100 |
гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1936 г.) |
100 |
гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І.Луцкевіча (існаваў да 1945 г.) |
100 |
гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі |
100 |
гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 гг. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”) |
100 |
гадоў назад (1921) у Полацку адкрыты лясны тэхнікум (цяпер філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” “Полацкі дзяржаўны лясны каледж”) |
95 |
гадоў з часу заснавання (1926) у Гомелі трыкатажнай майстэрні па вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў (з 1930 г. Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка “8 Сакавіка”, з 1992 г. Гомельская прамыслова-гандлёвая фірма “8 Сакавіка”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “8 Сакавіка”) |
95 |
гадоў назад (1926) заснаваны Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. Бабруйскае вытворчые дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1991 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “ФанДАК”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў з часу заснавання (1931) Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (цяпер дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) |
90 |
гадоў назад (1931) створаны хор пры Беларускім радыёцэнтры (у 1940 г. аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі, з 1990 г. акадэмічны, з 2001 г. Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь) |
90 |
гадоў назад (1931) у Барысаве створаны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 г. макаронная фабрыка, у 1971 – 1993 гг. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Барысаўмакаронпрам”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Барымак”, цяпер філіял “Барымак” унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлабапрадуктаў” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскаблхлебапрадукт”) |
75 |
гадоў з пачатку будаўніцтва (1946) у Мінску трактарнага завода (з 1997 г. вытворчае аб’яднанне “Мінскі трактарны завод”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі трактарны завод”) |
75 |
гадоў з часу стварэння (1946) Віцебскага дывановага камбіната (створаны на базе Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкі “Дзвіна”, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскія дываны”) |
50 |
гадоў назад (1971) у Пінску створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Пінскдрэў” (з 1992 г. калектыўнае аб’яднанне “Пінскдрэў”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”) |
50 |
гадоў назад (1971) створаны Магілёўскі домабудаўнічы камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”) |
50 |
гадоў з часу стварэння (1971) Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання (БелОМА) (створаны на базе Мінскага механічнага завода) (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынгу “БелОМА”) |
50 |
гадоў з часу стварэння (1971) Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
30 |
гадоў назад (1991) быў створаны ансамбль народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі |
СТУДЗЕНЬ
1 |
Новы год 1919. Утварэнне Беларускай ССР 275 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746–1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка 160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861 – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук |
7 |
Ражство Хрыстова (праваслаўнае) 120 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901 – 1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
9 |
130 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
12 |
80 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941 – 2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы |
16 |
195 гадоў з дня нараджэння Траўгута Рамуальда Людвікавіча (1826 – 1864), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Польшчы |
21 |
135 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча (1886 – 1958), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
30 |
100 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921 – 2004), народнага пісьменніка Беларусі |
*** |
|
100 |
гадоў назад (1921) заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”) |
ЛЮТЫ
7 |
475 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага Фёдара Міхайлавіча (1546 – 1619), беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка 120 гадоў з дня нараджэння Пола Веры Мікалаеўны (1901 – 1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі |
8 |
135 гадоў з дня нараджэння Дружчыца (Друшчыца) Васіля Данілавіча (1886 – 1937), гісторыка, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры 100 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі |
9 |
75 гадоў з дня нараджэння Зарыцкага Эдуарда Барысавіча (1946 – 2018), кампазітара, народнага артыста Беларусі |
13 |
75 гадоў з дня нараджэння (1946) Ізворскай-Елізар’евай Маргарыты Мікалаеўны, рэжысёра оперы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
14 |
115 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 – 1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара |
15 |
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |
17 |
215 гадоў з дня нараджэння Тышкевіча Канстанціна Піевіча (1806 – 1868), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі |
19 |
160 гадоў з дня нараджэння Брайцава Якуба (Якава Раманавіча) (1861 – 1931), беларускага пісьменніка, драматурга 100 гадоў з дня нараджэння Вашчака Яраслава Антонавіча (1921 – 1989), кампазітара, народнага артыста СССР |
23 |
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
САКАВІК
1 |
75 гадоў з дня нараджэння Чартовіча Аляксандра Іванавіча (1946 – 2015), мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
5 |
125 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі |
8 |
Дзень жанчын |
10 |
75 гадоў з дня нараджэння (1946) Гасцюхіна Уладзіміра Васілевіча, акцёра, народнага артыста Беларусі |
15 |
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
16 |
75 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Мікалая Міхайлавіча (1946 – 2018), акцёра, народнага артыста Беларусі |
17 |
275 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана” |
18 |
100 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанню ўрада БССР) і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі) |
19 |
100 гадоў з дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча (1921 – 2004), беларускага гісторыка права |
22 |
235 гадоў з дня нараджэння Лялевеля Іахіма (1786 – 1861), польскага гісторыка, палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі Польшчы і Беларусі |
23 |
125 гадоў з дня нараджэння Лейтмана Льва Мееравіча (1896 – 1974), графіка і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
26 |
170 гадоў з дня нараджэння Сапунова Аляксея Парфёнавіча (1851 – 1924), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, грамадскага дзеяча |
29 |
80 гадоў з часу прыняцця (1941) пастановы Савета Народных Камісараў СССР аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнага дзяржаўнага архіва фотафонакінадакументаў (з 1963 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, з 1987 г. у Дзяржынску, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў) |
31 |
65 гадоў з часу прыняцця (1956) пастановы Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ аб стварэнні ў Мінску Цэнтральнай лабараторыі мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументальных матэрыялаў цэнтральных дзяржаўных архіваў БССР (з 2000 г. дзяржаўная ўстанова “Цэнтральная лабараторыя мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь”) |
КРАСАВІК
2 |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі |
4 |
Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі) |
6 |
75 гадоў з дня нараджэння Коўтун (сапр. Новік) Валянціны Міхайлаўны (1946 – 2011), беларускай пісьменніцы |
12 |
480 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч) (1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста |
19 |
140 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), жывапісца, народнага мастака Беларусі 140 гадоў з дня нараджэння Ігнатоўскага Усевалада Макаравіча (1881 – 1931), гісторыка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі |
23 |
135 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка |
24 |
185 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) |
26 |
35 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС |
29 |
125 гадоў з дня нараджэння Гаркушы Івана Федасеевіча (1896 – 1970), вучонага-глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі 100 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921 – 2000), беларускага гісторыка, крытыка, літаратуразнаўца |
30 |
140 гадоў з дня нараджэння Журбы Янкі (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч) (1881 – 1964), беларускага паэта |
МАЙ
1 |
Свята працы |
2 |
Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі) |
3 |
250 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771 – 1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы |
6 |
260 гадоў з дня нараджэння Юндзілы Станіслава Баніфацыя (1761 – 1847), прыродазнаўца, батаніка, заолага, аднаго з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі |
9 |
Дзень Перамогі Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
11 |
Радаўніца |
16 |
100 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Міхаіла Фёдаравіча (1921 – 1993), краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі |
19 |
160 гадоў з дня нараджэння Шкатэлава Уладзіміра Віктаравіча (1861 – 1940), вучонага ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
27 |
150 гадоў з дня нараджэння Сербава Ісака Абрамавіча (1871 – 1943), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага |
28 |
100 гадоў з дня нараджэння Шпігельмана Нуты Аўрума-Эльевіча (1921 – 1974), заслужанага архітэктара Беларусі |
30 |
125 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (1896 – 1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі |
ЧЭРВЕНЬ
4 |
75 гадоў з дня нараджэння (1946) Бржазоўскай Людмілы Генрыхаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі |
6 |
180 гадоў з дня нараджэння Ажэшкі Элізы (1841 – 1910), польскай пісьменніцы 100 гадоў назад (1921) створана Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (з 1994 г. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа) |
7 |
75 гадоў з часу ўтварэння (1946) Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1987 г. Саюз тэатральных дзеячаў БССР, з 1992 г. Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1995 г. Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, з 1999 г. грамадскае аб'яднанне “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”) |
9 |
140 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881 – 1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа |
21 |
280 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне |
22 |
80 гадоў з пачатку (1941) Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. 80 гадоў з пачатку гераічнай абароны (1941) Брэсцкай крэпасці (працягвалася да канца ліпеня 1941 г.) Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны |
*** |
|
100 |
гадоў з пачатку выдання (1921) газеты “Красноармейская правда” (з 1947 г. выходзіла пад назвай “Во славу Родины”, цяпер выходзіць пад назвай “Белорусская военная газета. Во славу Родины”) |
ЛІПЕНЬ
3 |
Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
6 |
170 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851 – 1897), беларускага паэта-дэмакрата |
7 |
225 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія Тадэвушавіча (1796 – 1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста |
8 |
160 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Магдалены Іванаўны (1861 – 1945), дзеяча беларускага культурнага руху, мецэната |
11 |
100 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
13 |
155 гадоў з дня нараджэння Чарноцкага Напалеона Казіміравіча (1866 – 1937), беларускага перакладчыка і публіцыста |
14 |
205 гадоў з дня нараджэння Марцінкевіча Гераніма Францавіча (1816 – 1864), беларускага і польскага паэта, празаіка, драматурга |
15 |
145 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876 – 1916), беларускай паэтэсы, асветніцы |
16 |
125 гадоў з дня нараджэння Пракапчука Андрэя Якаўлевіча (1896 – 1970), дэрматавенеролага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
18 |
125 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча (1896 – 1985), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
25 |
85 гадоў з дня нараджэння Левіна Леаніда Мендэлевіча (1936 – 2014), заслужанага архітэктара Беларусі |
27 |
125 гадоў з дня нараджэння Горыда Язэпа Міхайлавіча (1896 – 1939), беларускага графіка і жывапісца 125 гадоў з дня нараджэння Крамарэўскага Льва Міхайлавіча (1896 – 1976), балетмайстра і педагога, заснавальніка балетнай трупы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі |
ЖНІВЕНЬ
5 |
125 гадоў з дня нараджэння Маркевіча Леаніда Аляксеевіча (1896 – 1980), кампазітара, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі |
11 |
165 гадоў з дня нараджэння Дабравольскага Уладзіміра Мікалаевіча (1856 – 1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа |
15 |
190 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэся Аляксандравіча (1831 – 1891), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка |
22 |
160 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча (1861 – 1917), акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра |
25 |
30 гадоў назад (1991) Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала статус канстытуцыйнага закона |
27 |
115 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пяюна Сяргея Міхайлавіча (1906 – 1994), беларускага паэта |
ВЕРАСЕНЬ
3 |
290 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731 – 1826), беларускага вучонага-лінгвіста, драматурга і царкоўнага дзеяча |
4 |
Дзень беларускай пісьменнасці 245 гадоў назад (1776) утворана Полацкая губерня (існавала да 1796 г.) |
5 |
120 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча (сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988), пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
11 |
220 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801 – 1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета |
19 |
30 гадоў назад (1991) Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала называцца Рэспубліка Беларусь |
21 |
220 гадоў назад (1801) утворана Гродзенская губерня (існавала да 1921 г.) |
25 |
50 гадоў з часу адкрыцця (1971) мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой” |
30 |
90 гадоў з дня нараджэння Гілевіча Ніла Сымонавіча (1931 – 2016), народнага паэта Беларусі |
КАСТРЫЧНІК
1 |
140 гадоў з дня нараджэння Станюты Міхаіла Пятровіча (1881 – 1974), беларускага жывапісца і педагога 100 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921 – 2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР |
6 |
Дзень архівіста |
8 |
190 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831 – 1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка |
10 |
225 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча (1796 – 1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа |
13 |
125 гадоў з дня нараджэння Шчакаціхіна Мікалая Мікалаевіча (1896 – 1940), беларускага мастацтвазнаўца, гісторыка, педагога |
23 |
75 гадоў з дня нараджэння (1946) Корхавай Людмілы Канстанцінаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі |
ЛІСТАПАД
2 |
Дзень памяці |
4 |
205 гадоў з дня нараджэння Вярыгі-Дарэўскага Арцёма Ігнатавіча (1816 – 1884), беларускага паэта, драматурга, публіцыста |
7 |
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 125 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча |
10 |
100 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921 – 2007), харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
11 |
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага Фёдара Міхайлавіча (1821 – 1881), пісьменніка, філосафа і публіцыста |
13 |
215 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806 – 1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг. |
15 |
100 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча (1921 – 2000), спевака, заслужанага артыста Беларусі |
20 |
120 гадоў з дня нараджэння Зарэцкага Міхася (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) (1901 – 1937), беларускага пісьменніка |
21 |
125 гадоў з дня нараджэння Прышчэпава Дзмітрыя Філімонавіча (1896 – 1940), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі |
22 |
75 гадоў з дня нараджэння Філатава Валерыя Мікалаевіча (1946 – 1999), акцёра, народнага артыста Беларусі 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Еўдакімава Яраслава Аляксандравіча, спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста Расіі |
23 |
150 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871 – 1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску |
СНЕЖАНЬ
1 |
165 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П.Тышкевічам (існаваў да 1914 г.) |
2 |
245 гадоў з дня нараджэння Доўгірда Анёла (1776 – 1835), беларускага філосафа, логіка і псіхолага |
3 |
55 гадоў назад (1966) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінск узнагароджаны ордэнам Леніна |
8 |
95 гадоў з часу прыняцця (1926) пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб далучэнні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні РСФСР да Беларусі 30 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) |
9 |
130 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка |
11 |
30 гадоў з часу стварэння (1991) Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (створаны на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў КПБ, з 25 студзеня 1994 г. Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, з 31 студзеня 1996 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы) |
12 |
225 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.) |
17 |
135 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886 – 1953), беларускага кампазітара |
21 |
225 гадоў з дня нараджэння Зана Тамаша (1796 – 1855), удзельніка вызваленчага руху, даследчыка прыроды, літаратара |
25 |
Ражство Хрыстова (каталіцкае) |