Правядзенне НГА Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

15 кастрычніка 2025 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад навучэнцамі старэйшых класаў школы выступіў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін. Занятак быў прысвечаны сямейнай гісторыі, дзіцячым гадам, бацькам шэрагу дзеячаў навукі і культуры Беларусі, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Вінцэнт Дунін Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Кандрат Крапіва. Тэма занятку прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові, які праходзіць з 14 па 21 кастрычніка.

Удзельнікі гуртка азнаёміліся з пасямейнымі спісамі, генеалагічнымі табліцамі, запісамі ў рэвізскіх казках і метрычных кнігах цэркваў і касцёлаў, якія захоўваюцца ў архіве.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка, задавалі шматлікія пытанні.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін вядзе занятак гуртка

 

Изображение

Вучні знаёмяцца з копіямі архіўных дакументаў