Інфармацыя аб аплаце для грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь (нерэзідэнтаў).
Аплата для замежных грамадзян (нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь)
Аплата паслуг НГА Беларусі можа быць ажыццёўлена двума спосабамі:
- шляхам банкаўскага пераводу (звярнуцца ў банк) на падставе інфармацыйнага ліста архіва (рахунку);
- банкаўскай карткай онлайн.
Парадак аплаты:
1. Накіруйце ў НГА Беларусі любым зручным для вас з пазначаных спосабаў заяву на ажыццяўленне архіўных паслуг: паштовая сувязь, электронная пошта (e-mail), электронны зварот на сайце архіва.
2. Пасля разгляду заявы ў вызначаны тэрмін (да 10 рабочых дзён) на ваш адрас будзе накіраваны інфармацыйны ліст з пазначэннем умоў і парадку аплаты паслугі. У выпадку пазначэння вамі кантактнага e-mail на ваш адрас будзе накіраваны электронны ліст з рэквізітамі на аплату паслуг двума вышэйпазначанымі спосабамі, у тым ліку, спасылка для аплаты банкаўскай карткай.
Аплата онлайн адбываецца праз сістэму ArtPay банкаўскімі карткамі Белкарт, Visa, MasterCard.
Паслуга бясплатная, без дадатковых камісій і працэнтаў.
На абароненай плацёжнай старонцы сістэмы ArtPay будзе адлюстроўвацца нумар рахунку, найменне паслугі, сума рахунку і валюта плацяжу.
Увядзіце рэквізіты банкаўскай карткі — нумар, імя на картцы, тэрмін дзеяння, CVV2/CVC2 код і адрас электроннай пошты для атрымання электроннага карт-чэка і клікніце «Аплаціць».
Калі ваша картка і банк падтрымліваюць стандарт бяспекі 3D-Secure, вам могуць прапанаваць увесці ваш сакрэтны пароль 3D-Secure. Каб атрымаць пароль 3D-Secure, неабходна звярнуцца ў банк (нумар тэлефона пазначаны на вашай банкаўскай картцы).
У выніку праведзенай аплаты з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі будзе сфарміраваны карт-чэк у электронным выглядзе (дасылаецца на ваш адрас электроннай пошты, пазначаны пры ўводзе рэквізітаў для аплаты), які адлюстроўвае рэквізіты аперацыі аплаты і з’яўляецца пацвярджэннем здзяйснення аперацыі аплаты. Захоўвайце чэк для зверкі з выпіскай з карт-рахунку (з мэтай пацвярджэння здзейсненых аперацый ў выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).
Аплата банкаўскай карткай у сістэме ArtPay зручная і бяспечная. Перадача даных у працэсе аплаты заказу адбываецца ў абароненым рэжыме TLS 1.2 з даўжынёй ключа шыфравання 256 біт з выкарыстаннем тэхналогій 3-D Secure Verified by VISA і MasterCard Secure Code.
Сэрвіс-правайдэр абараняе даныя вашай банкаўскай карткі, пацверджаныя адпаведнасцю стандарту бяспекі PCI DSS 3.1.
Перадача інфармацыі адбываецца па закрытых банкаўскіх сетках, якія маюць найвышэйшы ўзровень надзейнасці.
Працэсінгавы цэнтр не перадае даныя вашай банкаўскай карткі нашай кампаніі і іншым трэцім асобам.
Па магчымых пытаннях, звязаных з аплатай, звяртацца па тэлефоне +375 17 378 75 24.