Мінск

Изображение
1752 г. План межаў спадчынных валоданняў мазырскага гараднічага С. Яленскага ў наваколлі горада Мінска і зямель, перададзеных гарадскімі ўладамі Мінска Яленскаму ў арэнду [НГАБ. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 24857а].
 
Изображение
1810 г. План зямлі, якая належала гораду Мінску, а таксама вёскі і слабады Пярэспа [НГАБ. Ф. 120. Воп. 2. Спр. 692. Арк. 1].
 
Изображение
1814 г. План аднаўлення пасля пажару 1809 года тэрыторыі Мінскага манастыра базыльянак на Траецкай гары; аўтар – мінскі губернскі архітэктар Міхал Чахоўскі [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 86].
 
Изображение
Сярэдзіна XIX ст. План тэрыторыі былой Мінскай гарадской бальніцы на рагу вуліц Захар’еўскай і Старапаліцэйскай [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 8].
 
Изображение
Сярэдзіна XIX ст. План часткі горада Мінска: Верхні горад і Траецкая гара [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 4].
 
Изображение
Сярэдзіна XIX ст. План Слабады Раманава ў паўднёва-заходняй частцы горада Мінска з паказаннем у цэнтры «Пішчалаўскага замка» [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 73].
 
Изображение
08.06.1851 г. План тэрыторыі комплексу будынкаў Мінскай гарадской бальніцы на Траецкай гары; аўтар – мінскі губернскі архітэктар Казімір Хршчановіч [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 102].
 
Изображение
08.04.1852 г. Фрагмент плана Рыначнай плошчы на Траецкай гары ў Мінску [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 63].
 
Изображение
10.08.1856 г. План часткі Мінскага замчышча; аўтар – мінскі губернскі архітэктар Казімір Хршчановіч [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 9].
 
Изображение
20.08.1856 г. План паўднёва-заходняй часткі Верхняга горада Мінска [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 50].
 
Изображение
1857 г. План часткі горада Мінска: Высокі рынак, Нізкі рынак і Замчышча [НГАБ. Ф. 120. Воп. 2. Спр. 647. Арк. 1–2].
 
Изображение
1859 г. План часткі горада Мінска ў раёне плошчы Высокага рынка і Мінскага кляштара бернардзінцаў [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 2].
 
Изображение
13.07.1863 г. План Мінскага гарадскога сада [НГАБ. Ф. 120. Воп. 2. Спр. 648. Арк. 1].
 
Изображение
28.02.1867 г. Фрагмент плана паўднёва-заходняй часткі Верхняга горада Мінска [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 79].
 
Изображение
05.10.1867 г. План плошчы Высокага рынка і паўднёва-заходняй часткі Верхняга горада Мінска [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 113].
 
Изображение
08.05.1868 г. Фрагмент плана 2-й часткі горада Мінска [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 105].
 
Изображение
1870-я гады. План губернскага горада Мінска [НГАБ. Ф. 24. Воп. 1. Спр. 3491. Арк. 22а].
 
Изображение
Не пазней 09.11.1883 г. План упарадкавання часткі кварталаў горада Мінска ў раёне Замчышча, дзе пазначана рэчышча ракі Нямігі, зацверджаны 9 лістапада 1883 г. [НГАБ. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 691. Арк. 48 адв.–49].
 
Изображение
1896 г. План раёна Даўгабродскай вуліцы ў Мінску, на якім пазначаны Залатагорскія каталіцкія могілкі і Мінскія вайсковыя могілкі [НГАБ. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2657. Арк. 35].
 
Изображение
Другая палова XIХ ст. План цэнтральнай часткі горада Мінска і Аляксандраўскага сквера [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 70].
 
Изображение
Другая палова XIХ ст. План тэрыторыі былога Святадухаўскага манастыра базыльянак на Высокім рынку ў Мінску [НГАБ. Ф. 1477. Воп. 1. Спр. 1561. Арк. 93].
 
Изображение
1910-я гг. Праектны план губернскага горада Мінска з пазначэннем гарадскіх кварталаў [НГАБ. Ф. 1. Воп. 3. Спр. 277. Арк. 1].