Інфармацыя аб візіце дэлегацыі з Рэспублікі Польшча
15 сакавіка 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча ў складзе дарадцы ваяводы Барташа Рыбака і дэпутата сойміка Рышарда Шчыгела, а таксама другога сакратара па пытаннях публічнай і культурнай дыпламатыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбеты Інеўскай.