Правядзенне сходу калектыву НГА Беларусі, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі дзвюх краін.
У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара Наталія Булойчык, якая распавяла пра этапы і накірункі інтэграцыі Беларусі і Расіі. Бакі паспяхова развіваюць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, навукі, культуры і многіх іншых.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык выступае перад калектывам
Працоўны калектыў НГА Беларусі