У НГА Беларусі адзначылі Дзень Незалежнасці і 87-годдзе архіва
2 ліпеня 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама чарговай гадавіне з дня ўтварэння НГА Беларусі.
Народ Беларусі 3 ліпеня адзначае знамянальную падзею - 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія пакаленні беларусаў імкнуліся да незалежнасці. На гістарычным шляху да яе беларускаму народу прыйшлося перажыць найцяжкія этапы. І сёння ў нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку. Гэтым можна ганарыцца і варта шанаваць.
5 ліпеня 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначае 87-годдзе з дня ўтварэння.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавалі калег з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці, а таксама з днём стварэння архіва і пажадалі калектыву моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, мірнага неба над галавой!
Падчас сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг працаўнікоў архіва.
За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:
Кутукова Галіна Мікалаеўна, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
Трацэўская Соф'я Яраславаўна, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
Дарашэнка Алена Міхайлаўна, намеснік загадчыка аддзела старажытных актаў;
Зянько Аксана Леанідаўна, загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.
Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб'яўлена:
Латышавай Ангеліне Андрэеўне, загадчыку аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў;
Берднікавай Ірыне Анатольеўне, архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;
Паўлавай Таццяне Юр'еўне, вахцёру (вартаўніку) адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства ўсіх чакаў салодкі пачастунак.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег са святочнымі датамі
Калектыў НГА Беларусі
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Г.М.Кутуковай
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў С.Я.Трацэўскай
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка загадчыка аддзела старажытных актаў А.М.Дарашэнка
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці А.Л.Зянько
Аб’ява падзякі НГА Беларусі загадчыку аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў А.А. Латышавай
Аб'ява падзякі НГА Беларусі архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці І.А.Берднікавай
Святочны торт
Падчас пачастунку