Прадстаўленне калектыву НГА Беларусі маладых спецыялістаў

1 жніўня 2025 г. па ўсёй Беларусі прыбылі на свае першыя працоўныя месцы маладыя спецыялісты, выпускнікі дзяржаўных ВНУ нашай краіны. 4 жніўня 2025 г. у НГА Беларусі на агульным сходзе намеснік дырэктара Наталія Булойчык прадставіла калектыву маладых спецыялістаў, выпускнікоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У аддзеле выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці да сваіх працоўных абавязкаў прыступіў Францішак Бохан, прыняты на пасаду вядучага навуковага супрацоўніка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. У аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Антон Мяцёлкін будзе працаваць на пасадзе вядучага архівіста. Лізавета Матылевіч, якая працуе на працягу паўтара года вядучым архівістам у аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, затым у аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў, атрымала статус маладога спецыяліста ў аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў.

Жадаем нашым маладым калегам працоўных поспехаў!

Изображение

Прадстаўленне маладых спецыялістаў намеснікам дырэктара НГА Беларусі Наталіяй Булойчык

 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі