Запрашэнне работнікаў НГА Беларусі на святочны канцэрт, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові
17 кастрычніка 2025 г. работнікі НГА Беларусі сталі гасцямі на святочным канцэрце, прымеркаваным да Тыдня бацькоўскай любові. Мерапрыемства падрыхтавалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска. На канцэрце прысутнічалі бацькі, педагогі, выпускнікі школы.
Выступленні юных артыстаў падарылі гледачам незабыўную святочную атмасферу. Творчыя нумары былі прысвечаны такім тэмам, як каштоўнасць сям'і, роля маці і бацькі ў жыцці кожнага чалавека, павага да бацькоў.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін на канцэрце
Выступленні юных артыстаў