Правядзенне аб'ектавай трэніроўкі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

14 лістапада 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы праведзена аб'ектавая трэніроўка персаналу па грамадзянскай абароне.

У ходзе правядзення аб'ектавай трэніроўкі да ўдзелу былі прыцягнуты прадстаўнікі кіруючага складу архіва, уключаючы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, а таксама асабісты склад грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны - пажарная дружына і санітарнае звяно.

У рамках трэніроўкі ажыццяўлялася практычная адпрацоўка мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне абароны работнікаў архіва ад магчымых наступстваў надзвычайных сітуацый, выкліканых неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Адпрацоўваліся дзеянні кіруючага складу і пажарнай дружыны пры ўзнікненні ачага ўзгарання, а таксама парадак прымянення санітарным звяном своечасовых мер па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

Па выніках трэніроўкі пацверджана гатоўнасць кіруючага складу і грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны да выканання ўскладзеных задач ва ўмовах надзвычайных сітуацый.

Изображение

Абмеркаванне кіруючым складам НГА Беларусі і БелНДІДАС плана дзеянняў падчас аб'ектавай трэніроўкі

 

Изображение

Галоўны інжынер НГА Беларусі Руслан Канапацкі праводзіць інструктаж падчас аб'ектавай трэніроўкі
 

Изображение

Аказанне першай медыцынскай дапамогі санітарнымі дружынамі НГА Беларусі і БелНДІДАС