Удзел у семінары для старшыняў і казначэяў першасных прафсаюзных арганізацый
10 студзеня 2025 г. у актавай зале адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 10) адбыўся семінар для старшынь і казначэяў першасных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. На семінары спецыялісты расказалі аб парадку складання гадавой справаздачнасці па напрамках дзейнасці. У працы семінара прынялі ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Аксана Расказава і казначэй Наталля Хар'янава.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Аксана Расказава на семінары для старшынь і казначэяў першасных прафсаюзных арганізацый