Удзел НГА Беларусі ў віктарыне «Славе - не гаснуць. Традыцыям - жыць»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 6 мая 2025 года маладыя работнікі НГА Беларусі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Славе - не гаснуць. Традыцыям - жыць» сярод работнікаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, якая адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Інтэлектуальная гульня была прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Перад пачаткам спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны на канцэрт «Каб пакаленні памяталі…», падрыхтаваны творчымі калектывамі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Пранізліва і шчыра юныя артысты расказвалі і спявалі аб вайне, аб міры, аб крохкім чалавечым шчасці.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі А.Л.Воінаў і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» М.Б.Міхайлічэнка, якія адзначылі важнасць захавання дакументальнай спадчыны і гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Выступаючыя падкрэслілі вялікае значэнне супрацоўніцтва паміж архівістамі і ўстановамі адукацыі ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Удзел у віктарыне прымалі 6 каманд, сярод якіх каманда НДА Беларусі «Факел Перамогі». Знаходзячыся за крок ад аднаго з прызавых месцаў, удзельнікі каманды прадэманстравалі глыбокія веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.