Правядзенне ўрока-лекцыі «Развіццё сярэдняй адукацыі ў г. Мінску ў канцы XIX - пачатку XX ст.» у СШ №6

26 красавіка 2025 г. загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэднюю школу № 6», дзе правяла ўрок-лекцыю «Развіццё сярэдняй адукацыі ў г. Мінску ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. А. Л. Зянько пазнаёміла навучэнцаў з архіўнымі дакументамі па дадзенай тэме, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі. Падчас лекцыі была прадэманстравана прэзентацыя, а таксама выданні «Мінская мужчынская гімназія: фатаграфічныя выданні» і «Мінская жаночая гімназія: фатаграфічныя выданні».

Изображение

Изображение

Изображение