Інфармацыя аб адкрыцці выставы і падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве

10 верасня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Кастравіцкія: паэзія ў крыві», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Гіёма Апалінэра, падрыхтаванай у супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. На выставе былі прадстаўлены копіі дакументаў з фондаў Мінскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу па генеалогіі роду Кастравіцкіх, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі. Гіём Апалінэр (1880 – 1918) – сусветна вядомы паэт, крытык, мастак, карані якога паходзяць з беларускіх зямель. З’яўляўся сваяком беларускага паэта, драматурга і мастака Казіміра Кастравіцкага (1868 – 1918) (псеўданім Карусь Каганец).

У ходзе мерапрыемства дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч і дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры М.Л.Рыбакоў падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца арганізацыя і рэалізацыя сумесных выставачных і выдавецкіх праектаў. Першым сумесным праектам у межах падпісанага Пагаднення стане вывучэнне радаводу класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Изображение
У час мерапрыемства

Изображение
У час мерапрыемства

Изображение
У час мерапрыемства