Аб узнагароджанні НГА Беларусі і работнікаў архіва

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ад 4 верасня 2018 г. № 176 рп за вялікі ўклад у забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, развіццё архіўнай справы і гістарычнай навукі дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г. № 359 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, прыкладнае выкананне службовых абавязкаў дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны два работнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі»: Аляксандрава Альбіна Францаўна, галоўны архівіст – загадчык сектара навукова-даведачнага апарату да дакументаў XIV – XVIII стагоддзяў аддзела старажытных актаў, узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» і Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч, галоўны архівіст – загадчык сектара выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Шчыра віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!