Правядзенне сходу калектыву НГА Беларусі, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі дзвюх краін.

У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара Наталія Булойчык, якая распавяла пра этапы і накірункі інтэграцыі Беларусі і Расіі. Бакі паспяхова развіваюць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, навукі, культуры і многіх іншых. Асаблівую ўвагу Н.Булойчык звярнула на рэалізацыю сумесных выдавецкіх праектаў па публікацыі архіўных дакументаў.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў адкрывае сход
Изображение
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык выступае перад калектывам
Изображение
Працоўны калектыў НГА Беларусі