Урачысты сход ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаваны да Міжнароднага дня архіваў

9 чэрвеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму дню архіваў. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала калег з прафесійным святам.

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін выступіў перад калектывам архіва з лекцыяй пра гісторыю стварэння і дзейнасці ў пачатку XX ст. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – навукова-асветнай установы, якая мела на мэце ахову помнікаў гісторыі культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, збіранне прадметаў старажытнасці, правядзенне археалагічных даследаванняў, збор і вывучэнне старажытных рукапісаў і дакументаў, арганізацыю публічных лекцый, дакладаў і экскурсій па гістарычных мясцінах, выданне навуковых і папулярных прац па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і этнаграфіі.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў, звязаных з гісторыяй дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, у тым ліку і з яе фонду (Ф. 2771), які налічвае 165 архіўных спраў.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег

Изображение

Намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы

Изображение

Изображение

Агляд выставы

Изображение

Выстава дакументаў па гісторыі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі