Удзел НГА Беларусі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беркаўскія чытанні-2025»
2-3 снежня 2025 г. кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берковские чытання-2025». Канферэнцыя прымеркавана да дня нараджэння савецкага літаратуразнаўцы, бібліёграфа, кнігазнаўцы, крыніцазнаўцы і гісторыка літаратуры Паўла Навумавіча Беркава (1896-1969) і праводзіцца ў год 100-годдзя Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
В. Волкава выступіла з дакладам «Памятныя кнігі і фотаальбомы нямецкіх дывізій і палкоў як крыніца па гісторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (са збораў Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі – Пруская культурная спадчына і Бібліятэкі Федэральнага ваеннага архіва ў Фрайбургу, Германія)».
Прывітальнае слова дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Станіслава Юрэцкага
Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава на канферэнцыі
Кніжная выстава








