Адкрыты дыялог і прэзентацыя выставы: работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у маладзёжным семінары-форуме

13 лістапада 2026 г. маладыя работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у семінары-форуме маладзёжнага актыву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных органаў і арганізацый сістэмы юстыцыі, які прайшоў на базе УА «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» з удзелам Міністра юстыцыі Я.І. Каваленкі.

Мерапрыемства пачалося з адкрытага дыялогу з Міністрам юстыцыі Я.І. Каваленка ў фармаце «пытанне-адказ», дзе маладыя работнікі змаглі задаць кіраўніку ведамства актуальныя пытанні і абмеркаваць перспектывы свайго прафесійнага развіцця. Далей удзельнікі форуму заслухалі шэраг дакладаў, прысвечаных рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і падтрымцы ініцыятыў маладых кадраў у сістэме органаў юстыцыі.

Завяршыўся семінар-форум азнаямленчай экскурсіяй па экспазіцыях. У рамках выставачнай праграмы намеснік дырэктара НГА Беларусі Рындзін С.М. прадставіў удзельнікам мерапрыемства планшэтную выставу «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі», пазнаёміўшы маладзёжны актыў з рэдкімі архіўнымі дакументамі аб лёсах выдатных жанчын у гісторыі беларускіх зямель.

Изображение

Работнікі НГА Беларусі Максім Казак, Мацвей Бортнік, Марат Крупко, Сяргей Лазнюха (сакратар ячэйкі БРСМ), Аляксандр Руткевіч на семінары-форуме

 

Изображение

Изображение

Падчас правядзення семінара-форуму

 

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на прэзентацыі выставы

 

Изображение

Падчас агляду экспазіцыі