Аб правядзенні сустрэчы з воінам-інтэрнацыяналістам Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым
15 лютага 2023 г. у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у канферэнц-зале НГА Беларусі адбылася сустрэча працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы з воінам-інтэрнацыяналістам, дырэктарам БелНДІДАС, кандыдатам гістарычных навук Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым, які ў 1987–1988 гг. знаходзіўся ў Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.