Прэзентацыя каталога інскрыптаў Якуба Коласа і даведніка паступленняў БДАМЛіМ

|

26 сакавіка 2024 г. супрацоўнікі НГАБ наведалі прэзентацыю першага музейнага каталога інскрыптаў Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» і даведніка паступленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Прэзентацыя адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

У каталогу «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» праведзена навуковая сістэматызацыя дарчых надпісаў Якуба Коласа на кнігах.

Даведнік па фондах БДАМЛіМ ўключае 158 анатацый на фонды асабістага паходжання, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, якія паступілі ў 2010–2021 гг.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГАБ Аксана Зянько.

Па адным экзэмпляры кожнага выдання было перададзена ў бібліятэку нашага архіва.