Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Таццянай Іванаўнай Рошчынай

|

16 лютага 2024 года НГА Беларусі наведала заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Іванаўна Рошчына. Яе бацька, Іван Васільевіч Рошчын, працаваў дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Мінску, а затым кіраваў Мемарыяльным комплексам «Хатынь». У гады Вялікай Айчыннай вайны І.В.Рошчын ваяваў на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах, у красавіку 1945 года ўдзельнічаў у гістарычнай сустрэчы савецкіх і амерыканскіх войскаў на Эльбе. У пачатку 1960-х гг. кіраваў будаўніцтвам першага спецыяльнага будынка для архіўных устаноў у г. Мінску – ЦДГА БССР і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (вул. Казлова, 26). У 1964 годзе Іван Васільевіч стаў першым дырэктарам ЦДГА БССР у г. Мінску, які ўзначальваў да 1968 года.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў падарыў Таццяне Іванаўне юбілейную кнігу «Захоўваць вечна: старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», якая выйшла ў 2023 годзе да 85-годдзя НГА Беларусі. У кнізе апублікаваны фатаграфіі з сямейнага архіва Таццяны Іванаўны.