У перыяд з 24 па 28 чэрвеня 2024 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя».
Студэнты азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і працай архівасховішчаў.
У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы як пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, выяўленне і апісанне фатаграфічных матэрыялаў у фондах устаноў адукацыі Віцебскай губерні і інш.
У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны досвед працы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НІА Беларусі ў вучэбнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай рабоце.





29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.