23 лютага 2024 г. у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне супрацоўнікаў-мужчын.
На ўрачыстым сходзе намеснік дырэктара Наталля Булойчык пажадала сваім калегам-мужчынам моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах, пазітыўнага настрою і поспехаў на працоўным месцы. Н.Булойчык адзначыла, што гэта свята не толькі людзей у пагонах.
Словы віншаванняў гучаць у адрас усіх мужчын, якія абараняюць сваю сям’ю, адстойваюць інтарэсы справы, застаючыся ўзорам мужнасці, гонару і годнасці.


29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.