19 красавіка 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько дыстанцыйна прыняла ўдзел у XVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства», арганізатарамі якой выступілі Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Інстытут філасофіі НАН Беларусі. Удзел у канферэнцыі прынялі больш 100 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Славакіі.
А. Зянько выступіла з дакладам «Станаўленне Полацка як цэнтра рэлігійнага турызму ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.».

у навукова-практычнай канферэнцыі

ў канферэнцыі


29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.