20 красавіка 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Сумесна з калектывам НГА Беларусі ў суботніку ўдзельнічаў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў. Перад пачаткам мерапрыемства быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы пры выкананні розных відаў работ. Падчас суботніка работнікі НГА Беларусі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якая прылягае да будынка архіва. Праводзіліся работы па прыбіранні смецця, паляпшэнні стану газона вакол будынка архіва, дэкаратыўнай абрэзцы дрэваў і кустоўя. Ажыццяўлялася прыбіранне і ў службовых кабінетах і сховішчах архіва, у тым ліку, мыццё вокнаў. Работы праводзіліся з энтузіязмам і пад музычнае суправаджэнне. Пасля заканчэння суботніка ўсіх яго ўдзельнікаў чакалі салодкія пачастункі і гарачыя напоі (чай, кава) ад прафсаюзнага камітэта архіва.





Намеснік дырэктара НГА Беларусі Н.Т.Булойчык прыбірае газон каля архіва





29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.