7 мая 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведаў урачысты сход у Палацы Рэспублікі, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пасля ўрачыстага сходу прайшоў канцэрт майстроў мастацтваў «Не будите уснувших солдат». Канцэрт прадставіў сабой тэатралізаваную музычную пастаноўку аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе чатырох удзельнікаў ваенных дзеянняў (камандзір, медсястра, артыстка агітбрыгады, фотакарэспандэнт), якія сустрэліся ў першыя дні вайны і разам прайшлі гады ліхалецця.



З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.