22 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на прэзентацыі першага тома выдання «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі», падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора ім. К.Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літатаратуры НАН Беларусі. Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстоўваліся крыніцы з фондаў НГА Беларусі.
У мерапрыемстве, якое адбылося ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько.
Мерапрыемства асвятляе першыя рэзультаты буйной навукова-даследчай работы ў галіне беларускай музычнай культуры. Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню, і яе кантэнт будзе садзейнічаць сістэмнаму запаўненню «белых плямаў» у гісторыі беларускай музыкі.
