Урачысты сход калектыву БНДІДіАС

|

5 чэрвеня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара Наталія Булойчык, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў архіва былі запрошаны на ўрачысты сход калектыву Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Мэтай ўрачыстага сходу стала віншаванне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Яўгенавіча Рыбакова з юбілеем.

З цеплымі словамі ў адрас юбіляра выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Ходзін, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Дзяніс Шаброў.

Калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі жадае Андрэю Яўгенавічу здароўя, светлых перспектыў, моцных сіл і высокіх поспехаў.

Пасля сходу госці агледзелі архівасховішча і іншыя рабочыя памяшканні НГА Беларусі.