Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, у якіх змешчаны больш за дзвесце дакументаў, якія адлюстроўваюць самыя розныя бакі жыцця насельніцтва Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны: ваеннае становішча на тэрыторыі Беларусі, арганізацыя дапамогі грамадзянскаму насельніцтву і асобам, якія пацярпелі ў выніку ваенных дзеянняў, становішча на тэрыторыях, занятых. акупацыйнымі войскамі, жыццё ваеннапалонных германскай і аўстра-венгерскай армій у Беларусі. Асобныя блокі прысвечаны такім тэмам як барацьба са шпіянажам і прагерманскімі настроямі, эвакуацыя людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, налёты варожай авіяцыі і арганізацыя супрацьпаветранай абароны, дапамога бежанцам і дзейнасць бежанскіх арганізацый, дапамога хворым і параненым, палітыка акупацыйных уладаў і інш.
Зборнік, які выпушчаны ў партнёрстве з выдавецтвам “Беларусь“, – вынік некалькіх гадоў архіўнай працы. Апублікаваныя ў ім дакументы выяўлены ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна.