26 мая 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выдання «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)».
Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.В.Яноўская, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.У.Унучак, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта В.С.Макарэвіч.
Аўтар слоўніка загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Д.Ч.Матвейчык распавёў прысутным аб працы над кнігай і аб рабоце над складаннем біяграфій удзельнікаў грамадска-палітычнага руху ў беларуска-літоўскіх губернях ХІХ ст., якая праводзіцца ў НГА Беларусі ў межах планавай навуковай тэмы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі паўстання 1863–1864 гадоў.
Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка
Начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч
Загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.В.Яноўская
Загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.У.Унучак
Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта В.С.Макарэвіч
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў
Загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.Ч.Матвейчык


4 мая 2019 г. в рамках мероприятий, посвященных 74-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне и 75-летию освобождения Беларуси, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который многие годы посвятил работе в Национальном историческом архиве Беларуси.