1 снежня 2016 г. у Музеі Палаца караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) адбыўся семінар, прысвечаны абмеркаванню рэалізацыі другога этапа Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Музеем у сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі ў фондах «Архіў Сабескіх у Алаве» і «Радзівілы, князі».
З беларускага боку ў семінары прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч і намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў. Дырэктар НГА Беларусі выступіў з дакладам «Архіў Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: крыніцазнаўчы патэнцыял». Дырэктар музея П.Ясканіс, а таксама ўдзельнікі праекта вучоныя-гісторыкі доктар К.Касаржэцкі і доктар П.Гаўрон распавялі аб выніках архіўных пошукаў у 2016 г. Бакі абмеркавалі стан рэалізацыі суместнага выдавецкага праекта па публікацыі каррэспандэнцыі каралевы Марыі-Казіміры Сабескай. Прысутным былі прадэманстраваны лічбавыя копіі найбольш цікавых дакументаў па гісторыі роду Сабескіх, якія былі выяўлены ў фондах НГА Беларусі.
Удзел у семінары таксама прыняў кіраунік Цэнтра беларускай культуры ў Польшчы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча М.Л.Рыбакоў, прадстаўнікі Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, Галоўнага архіва старажытных актаў і польскай навуковай грамадскасці.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч уручыў польскім калегам навуковыя выданні архіва, якія пабачылі свет у 2016 г.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч падчас выступлення




З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.