Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены чатырнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 30 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны некаторыя гістарычныя дакументы з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама змешчаны рэцэнзіі на некалькі навуковых выданняў.
Зборнік прызначаецца для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.
Набыць зборнік можна ў навуковай бібліятэцы архіва (тэл: 8 (017) 286 76 90).