15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнікі дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Гарадзенскага павета 1554–1601 гг. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» і «Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)».
Падобныя запісы
Перадача на рэалізацыю зборніка «Epitaphium»
| 10 лістапада 2022 г. у кнігарню «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72) быў перададзены на рэалізацыю нядаўна выдадзены зборнік «Epitaphium: пахавальная культура народаў…
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
13 мая 2023 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся ўрачысты сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства перад прысутнымі выступілі дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі І.І. Каўганава, якія распавялі работнікам абедзвюх устаноў пра сімвалы беларускай дзяржавы і гісторыю іх станаўлення.
Гербоўнік беларускай шляхты – Том 4
| Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае публікацыю шматтомнага выдання, якая была распачата яшчэ ў 2002 г. У чацвёрты том уключана 306 артыкулаў…
