Віртуальная выстава, прысвечаная Уладзіславу Страмінскаму

|

На сайце размешчана віртуальная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння мастака авангардыста, тэарэтыка мастацтва, стваральніка тэорыі унізму ў абстрактным мастацтве Уладзіслава Страмінскага (1893—1952), які нарадзіўся ў Мінску 21 лістапада 1893 года ў сям’і двараніна Гродзенскай губерні, прафесійнага вайскоўца, Максіміл’яна Бенедыкта Страмінскага (1847—1919). Маці Уладзіслава Ева Разалія паходзіла з беларускага дваранскага роду Аляхновічаў, якія жылі ў Мінску і Мінскім павеце, і мелі некалькі дамоў на рагу Губернатарскай і Ніжне-Ляхаўскай вуліц. Уладзіслаў быў ахрышчаны 25 снежня 1893 года ў Мінскім кафедральным Марыінскім касцёле. Дзяцінства будучага мастака прайшло ў Мінску. У 1904 годзе бацька аддаў Уладзіслава ў 3-ці кадэцкі корпус імя Аляксандра II у Маскве. У 1911—1914 гадах ён вучыўся ў Мікалаеўскім ваенным інжынерным вучылішчы ў Санкт-Пецярбурзе, пасля заканчэння якога быў накіраваны ў крэпасць Асавец паблізу Беластока.

Азнаёміцца з дакументамі можна тут >>>