17 студзеня 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася азнаямляльная экскурсія для навучэнцаў 7 і 8 класаў – пераможцаў і прызёраў раённых і абласных алімпіяд па гісторыі, конкурсаў сямейных летапісаў, даследчых праектаў па генеалогіі.
Школьнікі з усёй краіны, якія адпачываюць і вучацца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак», азнаёміліся з самымі старажытнымі дакументамі архіва, праслухалі лекцыю па гісторыі вырабу паперы і пергамента, па асаблівасцях даўніх почыркаў, убачылі прыклады мастацкага аздаблення актавых кніг Вялікага Княства Літоўскага і дакументаў з фамільнага архіва роду Радзівілаў.
Найбольшую цікавасць у юных даследчыкаў выклікалі пергаментныя прывілеі з аўтографамі вялікіх князёў літоўскіх і малюнкі радаводных дрэваў з фондаў дваранскіх дэпутацкіх сходаў.





29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.