Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага падрыхтавана сумеснае электроннае выданне «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», прысвечанае 1000-годдзю першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах г. Брэста (Берасця).
У першым раздзеле змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх асвятляецца як гісторыя горада ў цэлым, так і асобныя аспекты яго культурнага жыцця. У раздзеле «Гістарычныя дакументы» прыводзяцця звесткі пра старажытныя крыніцы па гісторыі Брэста з летапісных, актавых, заканадаўчых і іншых выданняў. У гэтым раздзеле змешчаны таксама лічбавыя копіі найбольш цікавых архіўных матэрыялаў, якія выявіў у сваіх фондах і прапанаваў для сумеснага выдання Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Па пытаннях набыцця выдання можна звяртацца ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага.


З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.