20 мая 2022 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі штогадовага прававога конкурса імя выбітнага юрыста, ураджэнца Беларусі Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале Дыпсэрвіс Хола (зав. Вайскавы, 4) адбылася афіцыйная цырымонія ўзнагароджання намінантаў мерапрыемства. Конкурс на прыз імя У.Д. Спасовіча праводзіцца ў мэтах павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.
У цырымоніі падвядзення вынікаў і ўзнагароджання намінантаў конкурса прыняў удзел дырэктар Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Алег Леанідавіч Воінаў.