12 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны круглы стол «EPITAPHIUM: пахавальная культура земляў былога Вялікага Княства Літоўскага XVI – XIX стст.»
З дакладамі на семінары выступілі намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Ю.М.Снапкоўскі, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.В.Урублеўскі, вядучы палеограф аддзела старажытных актаў НГА Беларусі В.У.Бабкова, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук С.У.Грунтоў, настаўнік гісторыі ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Н.В.Стахно.
Даклады былі прысвечаны шырокаму спектру пытанняў, звязаных з пахавальнай культурай – складанне і змест тастаментаў (завяшчанняў) і некралогаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі, складанне і фармуляр метрычных кніг аб памерлых, цырыманіял шляхецкага пахавання, змест і форма кірылічных надмагілляў XVI–XVII стст., «егіпецкі стыль» у мемарыяльнай архітэктуры і дэкоры надмагілляў, рытуальны тэкст заходнебеларускіх местачковых надмагілляў XIX – пачатку XX ст.
Відэа ўсіх выступленняў можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=k5T9vdWKRQY

