8–12 кастрычніка 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Любліне (г. Люблін, Рэспубліка Польшча) Пётр Дыммель.
П. Дыммель праводзіў выяўленне і вывучэнне дакументальных матэрыялаў у НГА Беларусі, якія тычацца гісторыі Люблінскага ваяводства Рэчы Паспалітай XV–XVII ст.
11 кастрычніка 2018 г. у ходзе сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Курашам былі абмеркаваны перспектывы беларускага-польскага супрацоўніцтва па захаванні і выкарыстанні сумеснай дакументальнай спадчыны Беларусі і Польшчы.
У ходзе дадзенай сустрэчы кіраўнікі НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч і Дзяржаўнага архіва ў Любліне П.Дыммель падпісалі дамову аб алічбоўцы часткі актавых кніг судовых устаноў і магістратаў Люблінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі.
Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Падчас падпісання дамовы.
Падчас падпісання дамовы.




З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.