З 11 па 20 верасня 2019 г. галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Я. С. Глінскі знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка).
Падчас камандзіроўкі адбыліся сустрэчы з дырэктарам Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы Рамуцісам Курпе і яго намеснікам Альфонсасам Тамулінасам. Я. С. Глінскім праводзілася выяўленне і апрацоўка ў фондах «Віленскі дваранскі дэпутацкі сход», «Друцкія-Любецкія», «Агінскія», «Радзівілы», «Сапегі», «Камісія па разборы даўгоў князёў Радзівілаў» дакументаў, неабходных для выканання планавых навуковых тэм НГА Беларусі «Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі», «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917)».
Навуковая паездка была прафінансавана праграмай Еўрапейскага Саюза MOST.


29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.