У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Віцебскага падкаморскага суда за 1642 г.

Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Віцебскага падкаморскага суда за 1642 г.

З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.