27 красавіка 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны семінар «ІМЁНЫ, ПРОЗВІШЧЫ, МЯНУШКІ: ШТО ГАВОРАЦЬ ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ?», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Удзел у семінары ўзялі намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ, кандыдат культуралогіі А.А.Суша, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.В.Урублеўскі, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук К.Р.Карпекін, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы А.А.Любая, кандыдат гістарычных навук Н.В.Гарковіч, каардынатар групы валанцёраў па індэксацыі вопісаў да фондаў НГА Беларусі А.В.Кароўчанка.
Даклады былі прысвечаны пытанням узнікнення і фарміравання прозвішчаў і мянушак у хрысціянскага, іўдзейскага і мусульманскага насельніцтва беларускіх земляў, найбольш распаўсюджаным імёнам сярод розных хрысціянскіх канфесій, папулярнасці імёнаў-«маркёраў» Іасафат, Напалеон і Багуслаў, фарміраванню прозвішчаў у праваслаўнага духавенства Мінскай і Віленскай епархій ХІХ – пачатку ХХ ст., крыніцазнаўчым «пасткам» для даследчыкаў генеалогіі і праблемам верыфікацыі імёнаў і прозвішчаў пры індэксацыі вопісаў да архіўных фондаў.
Відэа ўсіх выступленняў можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=VnhhxEzTNCQ







З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.