27 красавіка 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ – удзельнікамі конкурса генеалагічных даследаванняў «Мая сямейная гісторыя». Гэты конкурс праводзіцца БНТУ ў рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці з мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці і пачуцця патрыятызму праз папулярызацыю інстытута сям’і, падтрыманне традыцый і павагі да старэйшага пакалення.
Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў студэнтам і выкладчыкам БНТУ пра асноўныя вехі гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі госці наведалі архівасховішча, атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і, азнаёміліся з узорамі такіх асноўных у гэтай справе дакументаў як метрычныя кнігі, спаведныя роспісы і рэвізскія казкі. Пасля экскурсіі супрацоўнікі НГАБ адказалі на пытанні гасцей.



29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.