5 мая 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 77-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Кальварыйскіх могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.
На Кальварыйскіх могілках у 142 адзіночных і брацкіх магілах пахавана больш за 200 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 г. пры абароне і 1944 г. пры вызваленні Мінска ці памерлі ад ран у шпіталях.




З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.