4 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў 10 і 11 класаў СШ № 116, якія атрымоўваюць адукацыю прававой накіраванасці. Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавёў гасцям пра гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі навучэнцы і выкладчыкі вучылішча наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні. Яны атрымалі таксама інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.
Падчас і пасля правядзення экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей, якія жыва зацікавіліся прадэманстраванымі ім матэрыяламі.






З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.