24 кастрычніка 2022 г. у рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сумесна са слухачамі і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» узялі ўдзел у экскурсіі па месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – тэрыторыі былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне.
«Шталаг 352» быў адным з буйнейшых лагераў, арганізаваных нацыстамі для ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі, і існаваў з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. За гэты час нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі тут больш за 80 000 савецкіх ваеннаслужачых, з ліку якіх устаноўлены імёны 14 000 чалавек.
У рамках экскурсіі архівісты і прадстаўнікі Інстытута ўсклалі кветкі да мемарыяла ў пямяць аб загінулых савецкіх грамадзянах, агледзелі экспазіцыю музея і тэрыторыю былога лагера «Шталаг 352», на якой да нашага часу захаваўся шэраг будынкаў, якія існавалі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны.










З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.