15 сакавіка 2023 г. канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў праведзены аб’яднаны сход працоўных калектываў НГА Белерусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара БНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасоўскіх навук С.С. Мішук, які распавёў работнікам абедзвюх устаноў пра функцыі канстытуцый, гісторыю фарміравання канстытуцый розных краін у эпохі Старажытнага свету, Сярэдніх вякоў, Новага і Навейшага часу, канстытуцыі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь 1919, 1927, 1937, 1978, 1994 гг., канстытуцыйны лад сучаснай Беларусі.
Пасля завяршэння свайго выступлення С.С. Мішук адказаў на шматлікія пытанні прысутных.




29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.