Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Іван Васільевіч Рошчын: першы дырэктар ЦДГА БССР у г. Мінску: жыццё і дзейнасць». Яна складаецца з копій фотаздымкаў з сямейнага архіва, які ў цяперашні час зберегаецца дачкой першага дырэктара – Таццянай Іванаўнай Рошчынай. Фотаздымкі адлюстроўваюць жыццёвы шлях І.В. Рошчына (1908–1972) ад юнацкага веку (самы ранні фотаздымак датуецца 1925-м годам) да апошніх гадоў жыцця, калі ён ужо працаваў дырэктарам мемарыльнага комплексу «Хатынь».
Выстава прымеркавана да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Азнаёміцца з яе зместам магчыма тут.

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.