18 ліпеня 2023 г. у рамках выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) на 2023–2025 гг., прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з архівістамі Татарстана, якая адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі. У рамках сустрэчы татарскімі архівістамі была праведзена прэзентацыя фестываля радаводу «Эхо веков – Тарихта без эзлебез», які штогод праводзіцца ў Татарстане, скіраваны на захаванне і развіццё радаводных традыцый, умацаванне сямейных сувязей і пераемнасці пакаленняў, прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да гісторыі Татарстана і сваёй сям’і.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: ад беларускага боку – намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава, намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Дзмітрый Матвейчык, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўген Глінскі, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НГА Беларусі Алёна Любая; ад татарскага боку – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан на архіўнай справе Гульнара Мінзянава, дырэктар ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахціяр Фахрутдзінаў.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі практычныя крокі па выкананні пунктаў Дарожнай карты, у тым ліку, падрыхтоўку зборніка дакументаў, прысвечанага гісторыка-культурнай спадчыне татар-мусульман Беларусі XVI–XX ст. Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць падобных мерапрыемстваў для для вядзення двухбаковага дыялогу і наладжвання ўзаемных кантактаў.




З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.